28 мая ў Заслаўі вызначалі лепшага начальніка пажарнай змены, камандзіра аддзялення і пажарнага органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці. Сярод пераможцаў  прадстаўнікі нашага рэгіёна.
Удзельнікі праходзілі тэставанне па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, пераадоленне агнявой паласы, тушэнне пажара, правядзенне аварыйна-выратавальных работ і выратаванне пацярпелых.

Па выніках у намінацыі “Лепшы пажарны” другое месца заняў Сяргей Тонкавіч старшы сяржант унутранай службы, старшы пажарны пажарна-выратавальнай часці №4 з Маладзечна.

Трэцім стаў Уладзімір Яцына –  пажарны, сяржант унутранай службы. Ён працуе ў пажарна-выратавальнай часці №1 у Вілейцы.