Сёння лінейка ў школе №14 у Маладзечне была не зусім звычайнай.
Педагогі павіншавалі вучняў з заканчэннем навучальнага года, лепшыя атрымалі дыпломы і граматы.

А “фішкай” стала адкрыццё Алеі першакласніка. Нядаўна кожны першы клас пасадзіў ля школы тую.

Такія розныя першакласніцы.
Педагогі ў клопатах.

– Хай гэтыя дрэўцы сімвалізуюць ваша сталенне і поспехі, растуць разам з вамі, – звярнулася да паршакласнікаў дырэктар школы Каліна Капуцкая.

Дзеці паабяцалі на працягу 11 гадоў даглядаць свае дрэўцы.

Гольфы, форменныя спаднічкі і рыса, па якой трэба падраўняцца.
Урачыстае адкрыццё Алеі першакласнікаў.
Лінейка.

Лепшыя вучні атрымлівалі дыпломы і граматы.
За ўзнагародамі ішлі бадзёра…
… і нават беглі.
Урачысты момант раздзялілі мамы, таты, брацікі і сястрычкі.
І як жа без сэлфі з любімым класам?
Здымак на памяць з кавалачкам гістарычнай стужкі.

Фота аўтара.