Ал 12 мая ў дзіцячай мастацкай школе імя Язэра Драздовіча праводзяць выставу мастачкі з Вілейкі Алы Судніковіч.
Назва выставы – “Цвяток радзімы васілька” – узятая з верша Максіма Багдановіча.

Тут прадстаўленыя жывапісныя працы мастачкі. Многія з іх, прысвечаныя родным і сябрам. Сама Ала Судніковіч кіруе студыяй выяўленчага мастацтва пры Вілейскім цэнтры эстэтычнага выхавання.

Выстава будзе працаваць у мастацкай школе да 12 чэрвеня.

Уваход вольны. Адрас: Маладзечна, вуліца Драздовіча, 5.