Што па чым на базары, чытайце ў нашым аглядзе.
Хіт тыдня — півоні. У Маладзечне прадаюць па 50 капеек за штуку.

Працягваюць прадаваць пятунні і іншыя кветкі для балконаў і агародаў. За 10-15 рублёў нараднае кашпо стане вашым.

Кусцікі ружаў аддаюць за 20 рублёў. Прадаўцы абяцаюць, што нават у самай недасведчанай гаспадыні ружы такі вырастуць і будуць квітнець.

Шчаўе аддаюць па рублю за пучок.

Мілыя драўляныя прылады для кухні ў асартыменце.

Што варта купіць

Цэны на клубніцы ўпалі з 6-7 рублеў да 4, у некаторых месцах можна знайсці нават танней.

Тое самае і з агуркамі — ужо менш за рубель з 1,60 рублёў.

Чарэшню з Малдовы аддаюць за 5,50.

Што патаннела

  • Яйкі з 1,60 да 1,50
  • Агуркі з 1,60 да 0,99
  • Капуста пекінская з 2,20 да 1,90
  • Памідоры з 3,40 да 3,29
  • Перац з 8,30 да 6,50
  • Шампіньёны з 5,50 да 3,50
  • Абрыкосы 5,70 з 6,30
  • Клубніцы 4 з 6,50.

Што падаражала

  • Баклажаны 6,50 з 6,45
  • Капуста 1,69 з 1,20
  • Цыбуля 0,99 з 0,89
  • Гранаты 7,50 з 7.