Над вялікай абгароджанай святочнай пляцоўкай луналі паветраныя шары, мыльныя бурбалкі і дзіцячы смех.

Тым, хто набыў папяровыя бранзалеты за 50 капеек, раздавалі квас і печыва. Пры гэтым устаць у чаргу некаторыя паспявалі некалькі разоў.

Танец “Рамонкавы луг”
Якое ж дзіцячае свята без паветраных шароў?
Вілейскія прыгажунькі.
Артысты з дзіцячых садкоў.

Па словах прадпрымальніка, што раздаваў квас, за паўгадзіны народ выпіў 50 літраў – увесь запас квасу. Таму ў астатні час раздавалі напоі з бутэлек.

Яўген Супрановіч, які стаў татам 1 чэрвеня ў сем раніцы, і Алеся Высоцкая – дырэктар Палаца культуры.

На свяце ўганаравалі віляйчаніна Яўгена Супрановіча. 1 чэрвеня ў сем раніцы ён стаў татам. У сям’і нарадзіўся другі хлопчык. Гаспадыня аднаго з дзіцячых магазінаў у Вілейцы Алёна Сячко ўручыла Яўгену сертыфікат на пакупкі.

Міліцыянеры пускалі ў машыну цікаўную дзятву. Можна было зрабіць сірэну і пагаварыць у рацыю.
У міліцэйскай машыне.
А тым часам на сцэне.

Танчылі і спявалі дзіцячыя калектывы Вілейкі, артысты з дзіцячых садкоў горада. А дзевяць пар блізнятаў спаборнічалі ў конкурсе “Падобныя непадобнасці”.

Па словах арганізатараў, на свята прыйшло каля тысячы наведнікаў.

Бацькі здымалі дзетак на відэа.
Доктар вілейскага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіць віктарыну.
Блізняты Алесь і Арсень Дзядко ходзяць у басейн, у касцёл, гуляюць у футбол. Разам са старэйшай сястрой сваю візітоўку блізняты паказалі на беларускай мове.
Яшчэ блізняткі.
І яшчэ блізняткі.
Браты Дзядко паказваюць творчы нумар.
Блізнятам Сашы і Машы Курдэка па шэсць гадоў. Дзяўчынкі – самыя юныя ўдзельнікі конкурсу блізнятаў. Менавіта яны і сталі пераможцамі.

Фота аўтара.