Здарэнне адбылося каля 10:15 у пятніцу, 25 мая ў Маладзечне.
Невядомы пасажыр ехаў у аўтобусе па маршруце №22. Калі аўтобус пераязджаў “спячага паліцэйскага” па вуліцы Хмяльніцкага ў бок Будаўнікоў каля гімназіі №10, ён упаў.

Трапіў якраз на 70-гадовую пасажырку, што сядзеў з левага боку. З-за гэтага пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Просім сведкаў і відавочцаў здарэння, а таксама пасажыра, які ўпаў, звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: вуліца Тамары Дудко, 1/18 ці па тэлефоне (80176) 74-53-40, 74-53-43 або 102.