Наччу з другога на трэцяе чэрвеня ў два акны хаты жыхаркі Крывога Сяла паляцелі вялікія камяні.
Пры гэтым пачуўся крык “Прывітанне табе ад былога сябра!”
– На раніцу жанчына звярнулася ў міліцыю, – распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка. – Стала вядома, што некаторы час яна жыла з мужчынам. Потым нешта не склалася, і яны разышліся. Два мясцовыя жыхары вырашылі такім чынам адпомсціць за сябра. Пабілі два акнs, чым вельмі напалохалі жанчыну.























