Для гэтага задзейнічаюць самалёт і верталёт з усталяваным абсталяваннем для ўльтрамала- і малааб’ёмнага распылення біяпрэпаратаў. Выкарыстоўваюць біяпрэпарат “Лепідацыд”. Спецыялісты “Беллесаховы” па выніках дзвюх сесій маніторынгавых работ вызначылі частку ачага, найбольш схільную да пашкоджання шкоднікам, дзе патрабуецца правядзенне знішчальных мер.

Для людзей прафілактычнай мерай устанавілі забарону на наведванне апрацаваных участкаў лесу – адны суткі, забарону на збор грыбоў, ягад, лекавых раслін – чацвёра сутак. Інфармацыю пра апрацоўваемыя ўчасткі размяшчаюць на інфармацыйных шчытах у месцах уезду ў лес з аўтадарог і з населеных пунктаў, інфармуе Нацыянальны парк “Нарачанскі”.

Раней паведамлялі, што ўрад Беларусі даручыў Мінфіну выдзеліць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту “Нарачанскаму” амаль 1,4 мільёна беларускіх рублёў на лесаахоўныя мерапрыемствы – барацьбу з рыжым сасновым пільшчыкам.

Фота з сайта Нацпарку “Нарачанскі”