Змяненні дзейнічаюць ад 1 чэрвеня.
1.) Пасаду намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва, сумясцілі з пасадай намесніка старшыні райвыканкама, што курыруе пытанні ЖКГ.

2.) Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання перайменавалі ва Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

3.) Фінансавы аддзел райвыканкама перайменавалі ў Фінансавае ўпраўленне.

4.) Аддзел адукацыі, спорту і турызму перайменавалі ва Упраўленне па адукацыі, спорце і турызму.

5.) Землеўпарадкавальную службу райвыканкама перайменавалі ў аддзел землеўпарадкавання райвыканкама.