Хочаце схавацца ад фестывальнага шуму? Карэспандэнты “Рэгіянальнай газеты” падрыхтавалі агляд мерапрыемстваў, якія ладзяць на Маладзечаншчыне 8 і 9 чэрвеня.
У гэтыя дні прапануюць мерапрыемствы сельскія Дамы культуры.

8 чэрвеня

Заскавіцкі СДК, 11:00 – канцэртная праграма “Лета зорнае”

Красненскі СДК, 11:30 – літаратурна-музычная кампазіцыя “Шануйце жыццё”

Пранчэйкаўскі СДК, 12:00 – гульнёвая праграма “Фотапаляванне”

Беразінскі СДК, 12:00 – спартыўны турнір “Здароваму – усё выдатна”

Лебедзеўскі СДК, 14:00 – выязная канцэртная праграма “Спявай, маё сэрца” ў аг. Лебедзева

Палачанскі СДК, 14:00 – квэст-гульня для дзяцей “Вясёлыя піраты”

Путнікаўскі СКБ, 15:00 – пазнавальная праграма “Каб любіць свой край, трэба яго ведаць”

Відзеўшчынскі СДК, 17:00 – пазнавальная праграма “Дружба моцная, не зламаецца…” да Міжнароднага дня сяброў

Хажоўскі СДК, 18:00 – вечар адпачынку “Нам не сумна ніколі”

Яхімоўшчынскі СК, 19:00 – гульнёвая спартыўная праграма “Самы хуткі”

9 чэрвеня

Лебедзеўскі СДК – фотавыстава “Краявіды Лебедзева” ў рамках Года малой радзімы (да 19:06)

Дубраўскі СКБ, 11:00 – канцэртная праграма “Люблю лета”

Аляхновіцкі СДК, 11:00 – маладзёжная акцыя “Стоп! СНІД”

Гарадоцкі СДК, 14:00 – гульнявая забаўляльная праграма “Вясёлыя канікулы”

Радашкавіцкі ЦКіА, 15:00 – спартыўныя спаборніцтвы па настольнаму тэнісу “Лёгкая ракетка”

Хоўхлаўскі СДК, 18:00 – гульнёвая праграма “Добры дзень, іншаземка, або наша любімая бульба”

Пятроўшчынскі СДК, 19:00 – тэматычная праграма “Светлых пачуццяў палёт”

Палачанскі СДК, 19:00 – танцавальная праграма “Белыя ночы”

Гарадоцкі СДК, 19:00 – вечар адпачынку “Мелодыі кахання”

Пранчэйкаўскі СДК, 19:00 – танцавальная праграма “Ай, будзе крута!”

Хажоўскі СДК, 19:00 – забаўляльная танцавальная праграма “Моладзевая рок-вечарынка”

Яхімоўшчынскі СК, 19:00 – танцавальная праграма “Дыскатэка 80-х”

8 і 9 чэрвеня  Клуб дадатковага развіцця Happy kids world запрашае на заняткі ў студыі і творчыя майстэрні. У Доме культуры чыгуначнікаў будуць працаваць акцёрская, музычная, этна-майстэрні, а таксама цыркавая і танцавальная студыі, запланаваны заняткі па журналістыцы, мантажу і апрацоўцы фота- і відэаматэрыялаў.

У суботу, 9 чэрвеня, у 18:00 Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечна запрашае на танцавальныя вечары адпачынку “Для тых, хто малады душой”. Новыя знаёмствы, добры настрой, выдатная атмасфера, а таксама жывая музыка чакаюць вас у Доме культуры чыгуначнікаў.