“З ім напісаў я сваю першую песню… Пасля тузін яшчэ… У тым ліку песню «Замова», якую ён, калі налівалі па келіху віна, называў «За Вову!» І спяваў яе так, як была яна напісаная: «Лёс, як віно на палыне…»

Хоць цэнзура замяніла віно (песня з’явілася ў гады барацьбы партыі з народам за цвярозае жыццё) на настой… Сёння наліў я келіх за музыку, за песні, за сяброўства, за ўсё, што было нашым жыццём, Эдуард Барысавіч…
Лёс, як віно на палыне.”