Як паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 61-гадовы кіроўца “Мерседэса-Бэнц” рушыў па вуліцы Міра ад Вялікага Гасцінца.

Каля дома №20 машына заглухла. Спачатку вадзіцель спрабаваў завесці аўтамабіль. Аднак з-пад капота паваліў дым.

З’явіўся агонь. Машына загарэлася.

Кіроўца не пацярпеў.