Рыхтуючыся да летняга аздараўленчага перыяду, арганізуючы пля­цоўкі для гульняў, педагогі ясляў-сада №13 вырашылі зрабіць куток, прысвечаны нашай Смаргоншчыне, якой у кастрычніку спаўняецца 515 гадоў.
У аснову сюжэту кутка мы ўзялі драўляныя фігуры мядзведзяў. Гэта сімвалічна, таму што раней у Смаргоні існавала школа дрэсіроўкі мя­дзведзяў, так званая “Смаргонская акадэмія”. Мядзведзь не адзін, а цэлае сямейства, бо сям’я – гэта каштоўнасць.

Смаргонь традыцыйна лічыцца радзімай абаранкаў, якімі ўсіх частавалі на кірмашах. Гэтымі кандытарскімі вырабамі ўпрыгожылі шыі нашых фігурак мя­дзведзяў.

Беларусь славіцца прыгажосцю прыроды, таму цэнтральнае месца кутка займае клумба з кветкамі.

Пачынаць працу па патрыятычным выхаванні трэба са стварэння для дзяцей цёплай, утульнай атмасферы. Кожны дзень дзіцяці ў дзіцячым садку павінны быць напоўнены радасцю, усмешкамі, добрымі сябрамі, вясёлымі гульнямі.

Дашкольны ўзрост – вельмі важны перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца маральныя асновы грамадзянскіх якасцяў.

Малая радзіма – тое месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыў і рос. Для выхаванцаў нашай установы дашкольнай адукацыі гэта ўтульны дзіцячы садок і горад Смаргонь, які мы вельмі любім, якім ганарымся.

2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. І, вядома ж, калектыў ясляў-садка №13 не мог застацца ў баку ад гэтай падзеі.