Плаўкі прадаюць за 10 рублёў, жаночыя купальнікі — за 30.
Звычайна летам прапануюць жаночыя штаны сакавітых колераў. Сёння папулярныя ёгуртава-ружовыя, а таксама з камужляжнай расфарбоўкай.

Прыйшоў час, калі на зеляніну шкадаваць грошай не варта. Тым больш што на рынку прадаюць яе нават са свайго агароду. Напрыклад, пучок сваёй руккалы аддаюць за рубель.

Чарэшню знойдзеце ад 4 да 5,50 за кілаграм, за сліву аддасцё 5,50. Кавун па 3,50 за кілю.

Нават калі гэтым летам вы не збіраецеся рабіць рамонт, напэўна, варта штосьці асвяжыць. Фарбу можна набыць за 8-10 рублёў.

Ну і любімая летняя прадукцыя — вялома, кветкі. Мы ўжо раней пісалі, якія кветкі варта купіць на агарод ці балкон і як іх правільна даглядаць.

Англійскія ружы, званочкі, гваздзікі — выбірайце на свой густ.

Букет ружовых гваздзік і рамонкаў аддаюць за два рублі, званочкі для перасадкі маленькія — па рублю, буйныя па тры.

Што патаннела

  • Скумбрыя з 14,8 стала 12,90
  • Агуркі з 1,00 сталі 0,89
  • Баклажаны з 6,50 сталі 5,50
  • Бульба з 1,49 стала 1,35
  • Буракі з 1,70 сталі 1,65
  • Капуста з 1,69 стала 1,60
  • Памідоры з 3,29 сталі 2,69
  • Перац з 6,50 сталі 5,50
  • Абрыкосы з 5,70 сталі 3,69
  • Вінаград з 5,50 сталі 4,95
  • Клубніцы з 4,00 сталі 2,00-2,50.

Што падаражэла

  • Апельсіны з 2,90 сталі 4,50
  • Грушы з 3,30 сталі 3,69
  • Грэйпфруты з 3,00 сталі 5,50
  • Ківі з 3,95 сталі 4,50