Ноччу 10 чэрвеня мясцовыя жыхары кралі на складзе ў Бубнах амаль 400 кілаграмаў камбікорму і 25 кілаграмаў збожжа.
Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка Вілейскага РАУС, мужчыны адключылі камеры відэаназірання, надзелі маскі на твары і праніклі на склад.

Аднак сведкі заўважылі іх машыну. Фігурантаў затрымалі, узбудзілі крымінальную справу. Страты, нанесеныя гаспадарцы, склалі 413 рублёў.