Як стала вядома «Моцным навінам», трагедыя адбылася ўчора, у нядзелю 10 чэрвеня, у прамежку ад 17:00 да 20:00.

Жанчына 1974 года нараджэння, маці дваіх дзяцей, павесілася ў сябе дома, у спальні.

Прычыны такога кроку высветліць следства. Аднак ужо вядома, што гамяльчанка жыла з мужам і двума дзецьмі. Суседзі распавядаюць, што сям’я была не проста поўнай: яе характарызуюць як узорную.

Ніхто ніколі не чуў, каб муж і жонка не тое, каб лаяліся, але і нават размаўлялі на павышаных тонах.

У той жа час вядома, што ў апошні час жанчына спрабавала знайсці працу, але яе намаганні не прыводзілі да поспеху. Працаўладкавацца па спецыяльнасці гамяльчанцы не ўдавалася мінімум год. Магчыма, гэта стала адной з прычын дэпрэсіі і наступнай трагічнай развязкі.