У вёсцы Камарова на Мядзельшчыне 16 чэрвеня пройдзе традыцыйная выстава-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў “Камарова. Кола дзён”.
Гасцей свята чакае выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў, умельцы пакажуць майстар-класы і візітоўкі-прэзентацыі. Выступяць музычныя калектывы, для дзяцей наладзяць забаўляльную праграму і работу атракцыёнаў.

Пачнецца свята ў 11 гадзін.