Пра смерць 19-гадовага хлопца 10 чэрвеня на Вілешчыне нам паведамілі ў Вілейскім РАУС.
Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, трагедыя здарылася ў адной з вёсак, недалёка ад Вілейкі.

10 чэрвеня ў РАУС патэлефанавала жанчына і паведаміла пра смерць 19-гадовага сына. Стала вядома, што хлопец адпачываў з сябрамі, шмат выпіў. Раніцай мама знайшла яго на ложку без прыкмет жыцця.

Вілейскі РАСК праводзіць праверку. Магчыма, прычынай смерці стала вялікая доза спіртнога.