На пачатку чэрвеня па запрашэнні таварыства беларускай культуры “Спадчына” ў Друскінінкаі (Літва) выступіў народны гурт аўтарскай песні “Элегія” і мастак Эдуард Мацюшонак. 
Дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч была вядучай асноўнага канцэрта-свята “Спадчыне-25” на цэнтральнай пляцоўцы ў Друскініках.

На мерапрыемстве прысутнічаў Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, госці, суайчыннікі, жыхары горада.

Старшыні таварыства “Спадчына” Валянціне Іваноўскай госці з Вілейкі ўручылі святочны каравай, выраблены на вілейскім хлебазаводзе. “Элегія” прадставіла літаратурна-музычную праграму “Мой краю запаветны…” на вершы і музыку Уладзіміра Лапціка, Таццяны Захарыч, Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры.

Таксама вілейскі калектыў выступіў на дабрачынным канцэрце для дзяцей, што адпачываюць у санаторыі “Беларусь”.

Арганізаваць паездку дапамог Вілейскі раёвыканкам, хлебазавод і іншыя.