6 чэрвеня спецыялісты і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў  “Цёплы дом” Смаргонскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва прынялі ўдзел у міжраённых спаборніцтвах па шашках  “Ваш ход”.
Турнір праводзілі сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Арганізатары –  тэрытарыяльны цэнтр Ашмянскага раёна, аддзел адукацыі спорту і турызму Ашмянскага РВК.

Спаборніцтвы ладзілі ў фае Ашмянскага раённага цэнтра культуры. Зборныя каманды Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў прадэманстравалі свае ўменні і навыкі ў шашачны спорце і майстэрства лагічнага мыслення.

Па выніках спаборніцтваў каманда Смаргонскага раёна заняла другое месца, Ашмянскага і Астравецкага – першае і трэцяе адпаведна. Па заканчэнні мерапрыемства ў сяброўскай атмасферы ўдзельнікі спаборніцтваў весела пагутарылі за салодкім сталом і патанцавалі пад вясёлую музыку.