У суботу, 9 чэрвеня, ладзілі футбольныя матчы 10 тура чэмпінату Беларусі сярод каманд першай лігі.
Матч паміж “Смаргонню” і “Энергетыкам” прайшоў на смаргонскім стадыёне “Юнацтва”.
Першы гол на 17 мінуце забіў нападаючы з “Энергетыка”.

На 33 мінуце смаргонскі нападаючы Фёдар Сапон зраўняў лік. Першы тайм скончыўся з лікам 1:1.

У другім тайме “Энергетык” забіў “Смаргоні” яшчэ тры галы: на 55 і 59 мінутах – полуабаронца Айк Мусаганян, на 82 – полуабаронца Аляксей Наско.