12 чэрвеня ў міліцыю звярнулася 52-гадовая жыхарка Вілейкі з заявай пра знікненне кашалька.
Жанчына хадзіла ў адзін з магазінаў і забылася там кашалёк.

У кашальку былі банкаўскаія карткі і іншая маёмасць на суму 145 рублёў. Калі яна вярнулася, каб забраць забытую рэч, кашалька на месцы не аказалася, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Падчас праверкі высветлілі, што кашалёк забрала мясцовая 51-гадовая віляйчанка. Завялі крымінальную справу.