Сіноптыкі абяцаюць 18 чэрвеня пераменную воблачнасць і дажджы, але месцамі.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, кароткачасовыя ападкі прагназуюцца пераважна па ўсходзе, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер будзе няўстойлівы, пры навальніцах — парывісты.

Раніцай паветра прагрэецца да +12 .. + 18 ° С. Тэмпература паветра днём складзе +23 .. + 29 ° С.