Здарэнне адбылося на выхадных у абласным цэнтры.
50-гадовая жанчына ледзь не пазбавіла жыцця сына.

Вечарам паміж маці і сынам узнікла спрэчка. Маці не спадабалася, што сын прывёў дадому дзяўчыну.

Маладыя людзі жылі разам ужо некалькі тыдняў, і маці ўвесь гэты час не падабалася прысутнасць маладой жанчыны.

Гэта тэма і стала прычынай канфлікту. Маці наразала кілбасу, увесь час нагаворваючы на дзяўчыну. Ён жа абараняў абранніцу.

Тады жанчына развярнулася і ўдарыла сваё дзіця нажом у жывот.

Пацярпелы шпіталізаваны. У адносінах да жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.