Здарэнне адбылося днём 17 чэрвеня.
Пра здарэнне паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Кіроўца “Таёты” ехала на Касманаўтаў. На скрыжаванні Магістральнай і Касманаўтаў разварочвалася на дазваляючы сігнал светлафора.

Не саступіла “Пежо”, які рушыў з Віленскай. Аўтамабілі сутыкнуліся і атрымалі пашкоджанні.

Медыцынская дапамога не спатрэбілася.