Як актыўныя вяскоўцы могуць змяніць аблічча вёскі? Якія ёсць паспяховыя практыкі, магчымасці для развіцця лакальнага актывізму на Міншчыне? З якімі праблемамі можа сутыкнуцца вясковы актывіст і як іх вырашаць?


Кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “Сімпа” і адукацыйным праектам VioskaLab (праходзіць пры падтрымцы моладзевага адукацыйнага цэнтра “Фіяльта”) запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя ды многія іншыя пытанні падчас адмысловага ток-шоу “ Сельскі актывізм: новы шлях адраджэння вёскі?”

Сваім досведам і меркаваннямі падзеляцца госці ток-шоу:

  • Алег Сівагракаў (Мінск ) – эксперт па ўстойлівым развіцці, Сябра Рады Грамадскай платформы “Новая вёска”, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
  • Валерыя Ваўкагонава (Мінск) – каардынатарка конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, супрацоўніца Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
  • Аляксандр Маскаўчук ( Івана-Франкоўск, Україна) – трэнер праекта “Майстэрня сельскіх ініцыятыў”, сябра каманды крэатыўнай прасторы “Хата-майстэрня” у в. Бабін Івана-Франкоўскай вобласці.
  • Юлія Лісіца (Мінск ) – каардынатарка праграмы VioskaLab, выпускніца праграмы “Суседзі 3.0” і арганізатарка рэгіянальнага фэста “Суседзі” ў Валожынскім раёне.

Дыскусія адбудзецца 22 чэрвеня, у пятніцу, на сядзібе “Марцінова Гусь” (в. Малая Люцынка Валожынскага раёна Мінскай вобласці).

Пачатак у 17 гадзін.

Уваход вольны, але пажадана папярэдне зарэгістравацца па спасылцы: https://goo.gl/gT9CS4.

Шчыра запрашаем натхніцца досведам актыўных і ініцыятыўных і знайсці аднадумцаў у сваёй справе!

Даведкі: (029) 712-18-03, razam@budzma.org.