Здарэнне адбылося днём 19 чэрвеня.
Падрабязнасці расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

44-гадовы мясцовы жыхар ехаў з боку дзіцячых летнікаў на вуліцу Савецкую. Кіроўца аўтавышкі сцвярджае, што на вуліцы Полацкай з сустрэчнай паласы руху на яго ввыехаў “БМВ”. Ён мусіў здаць управа.

Так вадзіцель уехаў у агароджу жылога дома.

Што адбылося далей, тлумачыць так: вельмі спужаўся, таму выпіў 200 грамаў гарэлкі, што былі ў машыне. Пасля гэтага спрабаваў выехаць.

Аднак з дому выбег гаспадар, чый плот пашкодзілі, і выклікаў міліцыю.

У наркалогіі знайшлі ўтрыманне алкаголю на ўзроўні двух праміле.

У кіроўцы не было страхоўкі, тэхагляду, ён пазбаўлены правоў.

Склалі пратаколы, чакаюць суда.