Валожынскі райаддзел Следчага камітэта вышуквае Іну Аляксееўну Канановіч.
Яна нарадзілася 20 ліпеня 1990 года ў вёсцы Горталь Івацэвіцкага раёна.

Часова жыла ў Ракаве. 5 красавіка пайшла з дому ў Ракаве невядома куды. Назад не вярнулася, і дагэтуль невядома, дзе яна.

Жанчыне на выгляд 25-30 год. Рост 160-174 сантыметры. Целасклад сярэдняй паўнаты, бледны еўрапейскі твар. Шэрыя вочы, прамыя цёмна-русыя валасы, якія звычайна збірае ў “хвосцік”.

Глухі голас, гаворыць хутка. Памер абутку 40-41.

Калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне зніклай, калі ласка, паведаміце па тэлефонах: (801772) 55-131, 62-096, 55-302, 54-021, (8029) 685-53-02, 507-66-98 ці 102.