Падборка гістарычны падзей гэтага тыдня.
22 чэрвеня

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

2003. 15 гадоў таму ў шпіталі ў Бараўлянах Мінскага раёна памёр Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

135 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цвікевіча (1883 – 1937), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, філосафа, публіцыста.

23 чэрвеня

1794. Расія ўвяла «мяжу яўрэйскай аседласці», у якую ўвайшлі Полацкая, Магілёўская і Мінская губерні.

24 чэрвеня

1777. Нарадзіўся Ян Ходзька (мястэчка Крывічы, цяпер Мядзельскі раён), пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў.

1812. У Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна.

25 чэрвеня

40 гадоў з дня ўручэння (1978) гораду-герою Мінску ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

26 чэрвеня

80 гадоў назад (1938) адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР.

27 чэрвеня

95 гадоў з дня нараджэння Віктара Вярсоцкага (1923 – 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі (1966), заслужанага дзеяча культуры Польшчы.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

28 чэрвеня

1941. Гітлераўскія войскі занялі Мінск.

1942. У Маскве ў гатэлі загінуў Янка Купала, народны паэт Беларусі. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

1979. Заснаваная Чырвоная кніга Беларусі – збор рэдкіх жывёл і раслін, якія існуюць пад пагрозай вынішчэння (кніга выдадзеная ў 1981 годзе, перавыдадзеная ў 1993 годзе).

1468. 550 гадоў назад у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Астравец.

1523. 495 гадоў назад у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».

1873. 145 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю чыгуначнай магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай чыгункі.

1918. 100 гадоў назад  у Вільні Браніславам Тарашкевічам выдадзеная «Беларуская граматыка для школ».