У Мядзеле 28 ліпеня пройдзе “Водны забег”. Праводзяць яго ў другі раз. Мерапрыемства прысвечанае штогадоваму святу – Дню возера.
Месцам правядзення забегу стане бераг возера Мястра. У праграму спаборніцтваў уключаныя дыстанцыі 500 метраў, два і пяць кіламетраў. Прадугледжаныя дзіцячы забег на 250 метраў (для дзяцей 5-6 і 7-8 год).

Забегі будуць праходзіць па вадзе на глыбіні 40-60 сантыметраў.

Па звестках сайта 42195.by, на сярэдзіну тыдня ўжо зарэгістраваліся 156 удзельнікаў.