Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” сумесна з федэрацыяй футбола Гродзенскай вобласці і сектарам спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама правядуць сямейны футбольны фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я!”.
Пройдзе ён 24 чэрвеня ў мікрараёне Заходні на стадыёне ДЮСШ па футболе.

Пачатак – у 10:00, паведамляе сектар спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама. Арганізатары фестывалю падрыхтавалі падарункі ўсім удзельнікам.