Спецыялісты кампаніі ESET выявілі новы траян, які распаўсюджваецца пад выглядам карысных прыкладанняў для Android. Аб гэтым паведамляецца прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю «Ленты.ру».

Шкоднасная праграма, названая HeroRat, атакуе ахвяр, якія сцягнулі падробленыя аплікацыі ў неафіцыйных крамах.
Зламыснікі завабліваюць карыстальнікаў абяцаннямі накруціць падпісчыкаў у сацсетках або падарыць пэўную суму ў крыптавалюце. Пасля запуску заражанага алгарытму праграмы выдаюць паведамленне аб памылцы і інсцэнуюць самавыдаленне. На самрэч алгарытм працягвае працу.

HeroRat бярэ захоплены гаджэт пад поўны кантроль: перахаплівае трафік мабільнай прылады, крадзе інфармацыю, якая захоўваецца на ім, і самастойна змяняе наладкі. Кіберзлачынцы могуць выдалена кіраваць яго дзеяннямі праз бот ў месэнджары Telegram.

Аўтары траяна прадаюць яго ўсім жадаючым у трох камплектацыях. У залежнасці ад набору функцый кошт шкоднага алгарытму складзе ад 25 да 100 долараў. Зыходны код хакеры ацанілі ў 650 долараў.

Спецыялісты па кібербяспецы рэкамендуюць Android-карыстальнікам не ўзаемадзейнічаць з неафіцыйнымі крамамі аплікацый.