Як паведамляе “Ашмянскі веснік“, за карону змагаліся дзевяць удзельніц — Яна Гурыновіч, Аіна Станкевіч, Анастасія Якель, Юлія Юралевіч, Любоў Небрат, Вікторыя Кавалёнак, Караліна Свірская, Дар’я Саленіковіч, Юлія Гейзерава.

Яна Гурыновіч, якая ў выніку атрымала тытул “Міс фота”, у якасці візіткі падрыхтавала іранічнае відэа.

Аліна Станкевіч стала “Міс чароўнасць” і “Міс глядацкіх сімпатый”, Юлія Гейзерава — “Міс арыгінальнасць”, Любоў Нябрат — “Міс Усмешка”, Караліна Свірская — “Міс Грацыя”, Дар’я Саленіковіч — “Міс Абаянне”. Канкурсанткі абралі “Міс Дружба” Любоў Нябрат”.

Другой віцэ-міс стала Анастасія Якель, першай віцэ-міс — Юлія Юралевіч.

Пераможцай конкурсу “Міс Ашмяны 2018” стала Вікторыя Кавалёнак.