Здарэнне адбылося вечарам у суботу, 23 чэрвеня.
Падрабязней пра выпадак расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

16-гадовая жыхарка Маладзечаншчыны скокнула з моста. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Следчы камітэт высвятляе абставіны падзення з вышыні. Наколькі вядома на сёння, прычына палягае ў асабістых матывах.

Следчыя праводзяць праверку.

У сацыяльных сетках відавочцы пішуць, што пацярпелая ішла з іншай дзяўчынай. Яны пачалі крычаць. Сяброўка прасіла: “Каця, калі ласка”. Аднак дзяўчына скокнула ўніз.