Судом Цэнтральнага раёна Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па даванні хабару службовым асобам мытнага пункту пропуску “Каменны Лог” Ашмянскай мытні.
Учора суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачванні уграмадзяніна Г. у даванні хабару (ч.2 арт. 431 Крымінальнага Кодэксу), паведамляе court.gov.by.

Прыгавор суда прызнае вінаватым Г. у даванні хабару ў буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 1 тысячы 500 базавых велічынь у суме 36 тысяч 750 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.