Як адыгралі футбалісты, чытайце далей.

“Чысць” апусцілася на апошняе месца

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Чысць” 23 чэрвеня дома прымаў суседа па нізе турнірнай табліцы – “Баранавічы”.

Гаспадары прайгралі 0:1. Прытым, нічыю ўпусцілі за лічаныя хвіліны да канцы матча.

“Смаргонь” дома гуляла з “ЮАС-Жыткавічамі”. Гаспадары выйшлі наперад у першым тайме 1:0. Гол забіў Артур Цішко. У другім тайме госці на 64-й хвіліне зраўнялі лік. Матч так і завяршыўся 1:1.

“Смаргонь” з 14-ю ачкамі займае восьмае месца, “Чысць” апусцілася на апошняе. У каманды толькі пяць ачкоў пасля 12 матчаў.

“Ашмяны-БДУФК” ідуць трэцімі

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў другой лізе “Ашмяны-БДУФК” 23 чэрвеня атрымалі перамогу ў гасцях. Ашмянцы перамаглі “Клецк” з лікам 3:1.  Галы на рахунку Купнеўскага, Шпачэнкі і Скварчэўскага.

Пасля гэтай перамогі “Ашмяны-БДУФК” ужо ў тройцы лідараў. Маладзечанцы – у ліку дзвюх горшых камандаў: у “Маладзечна-ДЮСШ-4” і  “Бумпрама” з Гомеля толькі па чатыры ачкі.

“Вілія” перамагла ў Нясвіжы

“Вілія” ў пятым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе езділа ў Нясвіж. Віляйчан 23 чэрвеня экзаменаваў мясцовы “Нясвіж”. “Вілія” перамагла 2:1. Галы ў ёй забівалі: Павел Сільвановіч з пенальці і Яўген Вярбіцкі.

Пасля пяці тураў “Вілія” паднялася на чацвертае месца з дзевяццю ачкамі.

Наступны матч каманда згуляе 1 ліпеня ў гасцях у Беразіно.