Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае зніклую Генорцыю Віктараўну Салагуб.
Яна нарадзілася 22 снежня 1951 года. Жыве ў Маладзечне па вуліцы Будаўнікоў.

22 чэрвеня ў перыяд часу ад 7 да 18 гадзін сышла з дому. Дагэтуль невядома, дзе яна.

Жанчыне на выгляд 66 год, рост 160-174 сантыметры. Сярэдні целасклад, светлы твар, блакітныя вочы. Кароткія валасы, пафарбаваныя ў светлы тон.

На момант знікнення была апранутая ў бежавую куртку, чорныя штаны, цёмна-сінюю блузу, чорныя паўбацінкі. Мела пры сабе чорную сумку.

Пераканаўча просім, калі вы штосьці ведаеце пра яе месцазнаходжання, паведаміце ў міліцыю па нумары (80176) 74-96-83, 77-16-56, (8029) 555-49-71 ці 102.