2 і 3 ліпеня на культурных пляцоўках Маладзечна пройдзе святкаванне Дня горада і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Адкрые праграму мерапрыемстваў гарадское свята «Лавіся, рыбка!» і богаслужэнне ў храмах Маладзечна, завершыць акцыя «Спяваем гімн разам».

2 ліпеня

6.00-9.30, парк Перамогі – гарадское свята «Лавіся, рыбка!»
10.20 – перазвон і святочнае богаслужэнне ў храмах Маладзечна
10.30-11.00, Старое Места – арт-інсталяцыя «Из чистого истока…», юбілейны велакрос і мотапрабег байкераў
11.00-12.00, парк Перамогі, мікрараён №11, раён ЗПМ – урачыстае адкрыццё дзіцячай спартыўна-гульнявой пляцоўкі
11.00-12.00 Маладзечанская ААС ДТСААФ – конкурс вадзіцельскага майстэрства «Аўталэдзі-2018», выстаўка байкаў

14.00-18.00, Цэнтральная плошча – пляцоўка «Юныя таленты нашага горада»: «Мы заўжды з табой» — канцэрт групы «Маладзечна»; «Горад здаровых людзей» — паказальныя выступленні спартсменаў па дзюдо, айкідо, ушу, боксе, грэка-рымскай барацьбе, мастацкай гімнастыцы; канцэрт пераможцаў творчых конкурсаў і фестываляў; паказ мадэляў подыум-школы «Nagornykids»; выстаўка студый авіямадэліравання
12.00-16.00, парк Перамогі – відэапалатка «Я люблю цябе, Маладзечна!» (запіс віншаванняў жыхароў горада)
13.00, парк Перамогі – «Тэрыторыя здароўя» (вымярэнне ціску, вагі, раздача лістовак і буклетаў з інфармацыяй па прафілактыцы захворванняў, вядзенні здаровага ладу жыцця і інш.)
13.00-18.00, парк Перамогі – дзіцячая гульнявая забаўляльная пляцоўка «Разам весела гуляць»: крэатыў-праект «Прастора для творчасці»; майстар-класы, арт-інсталяцыі, спартыўныя спаборніцтвы, настольныя гульні

12.00, стадыён пляжных відаў спорту – спартыўныя спаборніцтвы
13.00-18.00, парк Перамогі – літаратурны вернісаж «Маладзёжны лабірынт»
12.00-15.00, амфітэатр – канцэрт духавога аркестра Гродзенскай пагранічнай групы, самадзейных калектываў Маладзечанскага раёна «Мой горад, прызнаюся табе ў любові!»

15.00, парк Перамогі – паказальнае выступленне кінолагаў Смаргонскай пагранічнай групы
14.00-17.00, вул. Прытыцкага – свята «Аранжавы фестываль у горадзе Сонца», арт-платформа «Мастацтва пад адкрытым небам»
12.00-18.00, вул. Прытыцкага – майстэрня мастакоў, выстаўка-продаж вырабаў народных рамёстваў, сувенірнай прадукцыі прадпрыемстваў горада і раёна; майстар-класы майстроў народных рамёстваў; выступленні творчых калектываў Маладзечанскага раёна
18.00-19.30, Палац культуры – урачыстае мерапрыемства-ўшанаванне лепшых землякоў «Усім сэрцам з табой, мой горад родны!», прысвечанае 630-годдзю Маладзечна
23.00, Цэнтральная плошча – канцэрт «Дыскатэка СССР”

3 ліпеня

11.00-12.00, парк Перамогі – мітынг-рэквіем «Квітней, мая Радзіма – Беларусь!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
12.00, Цэнтральная плошча – паказальныя выступленні, плац-канцэрт ваеннаслужачых 14-га Асобнага ордэна Чырвонай Зоркі палка ўрадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
14.00, Палац культуры – закрыццё ІІ адкрытага пленэра мастакоў «Маладзечна АРТ-2018»

12.00-16.00, парк Перамогі – зона сямейнага вольнага часу «Ай да МЫ!»
21.30, амфітэатр – святочны канцэрт з удзелам Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Квітней, мой край, пад небам жураўліным!»
23.00, амфітэатр – грамадска-рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам»