Намесніик дырэктара па вучэбнай дзейнасці Георгі Юрэвіч атрымаў узнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі 27 чэрвеня.
Адпаведны загад аб прысваенні ганаровага звання быў падпісаны ў студзені. Уручэнне ўзнагароды адбылося ўчора ў Мінску.

Георгі Іларыёнавіч выкладае спевы. У музкаледжы імя Агінскага працуе 38 год, паведамілі ва ўстанове адукацыі.