Дзякуючы кантрольнаму абмеру дома заўважылі, што цану на будаўніча-мантажныя работы завысілі больш, чым на суму 14 тысяч рублёў. Прычына павышэння – памылкi праектнай арганізацыі пры вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі.

Пясчана-жвіровая сумесь на агульную суму больш за 40 тысяч рублёў закуплялася без правядзення працэдуры закупак. Сумесь скарысталі для аднаго з аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, што фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту.

На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі аб’екта «Інжынерныя сеткі раёна індывідуальнай забудовы паўднёвай часткі Маладзечна» ў вёсцы Рагазы ў момант кантрольнага агляду адсутнічаў шэраг неабходных мер. Гэта схема руху транспарту, дарожныя знакі. У журнале вытворчасці работ не рабілі апісанні будаўнічых работ па канструктыўных элементах збудаванняў.

Інертныя будаўнічыя матэрыялы і жалезабетонныя трубы ліўневай каналізацыі складвалі па-за месцамі, прадугледжанымі праектам вытворчасці работ і праектам арганізацыі будаўніцтва. Жалезабетонныя трубы складвалі на грунце без упораў і падшэвак, чым парушылі патрабаванні Тэхнічных кодэксаў.

Даючы звесткі для дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці знізілі дэбіторскую запазычанасць на 29 тысяч рублёў, а крэдыторскую – на 110 тысяч.

За парушэнні 17 службовых асоб і таварыства аштрафавалі на суму больш за 19 тысяч рублёў. За завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ праектная арганізацыя і заказчык будаўніцтва аштрафаваныя больш, чым на 7 000 рублёў.