У гэтым годзе ў турніры прымаюць удзел наймацнейшыя стронгмены з Беларусі, Украіны і Литвы.Спартсмены павінны будуць паказаць сябе ў чатырох асноўных практыкаваннях, самым відовішчным з якіх стане трэк-пул 12-тоннага грузавіка.

Праграма турніру

  1. Вось Апалона на максімум, мінімальная вага 100 кг.
  2. Калодзеж у шлейках на выбар: 330 кг на 20 метраў або 400 кг на 10 метраў, ліміт часу 90 секунд.
  3. Трэк-пул грузавіка 12 тон на 20 метраў.
  4. Утрыманне грузу перад сабой у 25 кг на час або пад’ём гіганцкай гантэлі — 110 і 80 кг на выбар, ліміт часу 60 секунд.

Выступ самых моцных мужчын планеты разбавіць прыгажосцю пластычныя, гнуткія і пазітыўныя дзяўчыны з каманды чэрлідзераў PHOENIX.

Прадстаўляем удзельнікаў спаборніцтваў:

Руслан Багіраў (Беларусь) — гэтага вялікага і моцнага спартсмена даўно называюць «Чалавек Гара». Вага 155 кг. Лічыцца наймацнейшым стронгменам Беларусі. Можа падняць на біцэпс штангу вагой 180 кг. Абсалютны чэмпіён турніру “MinskOpenCup” – 2018. У свеце такіх людзей, як Руслан можна палічыць па пальцах адной рукі.

Раман Грэкаў (Украіна) — адзін з наймацнейшых стронгаў з суседняй Украіны, хоць прыйшоў у гэты спорт нядаўна. У актыве ў Ромы пад’ём гіганцкай гантэлі вагой 135 кг адной рукой.

Ярос Міндаўгас (Літва) — удзельнік мноства турніраў па сілавым экстрыме ў Літве і за мяжой. Актыўна прымае ўдзел у турнірах па паўэрліфтынгу.

Міхаіл Хадзякоў (Украіна) — пераможца StrongmanOpenChallenge 2016 па выніках усіх этапаў.

Аляксей Карпіеня (Беларусь). Малады і перспектыўны стронгмен, нядаўна прыйшоў у сілавы экстрым, але ўжо паказаў сябе з лепшага боку.

Сам Аляксандр Курак («Салігорскі мядзведзь) не зможа прыняць паўнавартасны ўдзел у “MinskStrongBattle “- 2018. На гэты раз ён будзе ў судзейскай калегіі.

На сёння Аляксандр Курак з’яўляецца адным з наймацнейшых людзей Беларусі, майстар спорту па паўэрліфцінгу.

У гэтым годзе турнір праводзіцца пры ўдзеле дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Белы бусел». На тэрыторыі выставы будуць скрыні для збору сродкаў. Усе яны будуць накіраваныя на дапамогу дзецям з Наваградскага і Вілейскага інтэрнатаў, а таксама ў дзіцячы анкацэнтр у Бараўлянах.

Кожны госць турніру зможа не толькі ўбачыць нечалавечыя магчымасці спартсменаў з розных краін, але і аказаць пасільную дапамогу дзецям, якія ў гэтым маюць патрэбу.