– Жыхары вёскі Дубрава Маладзечанскага раёна паведамілі ў міліцыю пра тое, што кіроўца аўто здзейсніў наезд на мясцовага жыхара. 39-гадовы мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі. Дзякуючы відавочцам быў усталяваны і затрыманы 38-гадовы жыхар Мінска, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля Opel Omega і які схаваўся з месца здарэння, – паведамлялі ў СК. – У дзень, калі здарылася ДТЗ, кіроўца прыехаў на дачу разам са сваім братам. Выпівалі, а затым мужчына вырашыў адвезці таварыша дадому. На зваротным шляху, рухаючыся ў населеным пункце з хуткасцю каля 75 км/г і знаходзячыся за рулём у стане ап’янення, аўтамабіліст выехаў на паласу сустрэчнага руху і збіў пешахода, які рухаўся ў спадарожным кірунку па краі праезнай часткі – ішоў з тортам адзначаць свой дзень нараджэння.

Следчыя дадалі, што пасля ДТЗ кіроўца з’ехаў дадому, пакінуўшы пацярпелага ў небяспечным для жыцця стане.

Нядаўна адбыўся суд. За ДТЗ кіроўцу было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў 10 месяцаў, за пакіданне ў небяспецы — арышт на 3 месяцы і штраф 200 базавых велічынь у даход дзяржавы. Па дадзеных Вярхоўнага суда, канчатковым вердыктам стала пазбаўленне волі на 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення, з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў, са штрафам у 200 базавых велічыняў. У якасці кампенсацыі маральнай шкоды ў карысць пацярпелых у агульнай суме прызначана 12 000 рублёў. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу 10 сутак.