Ноччу 1 чэрвеня ў вёсцы Радзеўцы Маладзечанскага раёна здарылася аварыя.
23-гадовы жыхар Мінска, нецвярозы і без правоў, ехаў на “Рэно Лагуне”. На закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем аўтамабіля.

Выехаў за межы дарогі і наехаў на гаспадарчую пабудову, якая знаходзілася справа.

У выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні – закрыты пералом абедзвух касцей правага перадплечча.

Нецвярозы бяспраўнік быў прышпілены рамянём бяспекі.