Труп мужчыны раніцай 29 чэрвеня выявіла на прыпынку ў аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна мясцовая жыхарка. “Падчас агляду месца здарэння, іншых першапачатковых следчых дзеянняў следча-аператыўная група выявіла ў загінулага цялесныя пашкоджанні крымінальнага характару, таксама была ўстаноўленая яго асоба.

Пацярпелы, 1960 года нараджэння, жыў у Мінску і працаваў сантэхнікам у аграгарадку ў мясцовай арганізацыі. Устаноўленыя відавочцы растлумачылі, што бачылі мужчыну напярэдадні ўвечары ў стане алкагольнага ап’янення паблізу прыпынку”, – распавяла Таццяна Беланог.

Праваахоўнікі па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства затрымалі 18-гадовага мясцовага жыхара, які працуе слесарам. “На допыце хлопец растлумачыў, што мужчына падышоў да яго апоўначы, калі ён сядзеў на прыпынку і гуляў з планшэтам. Падчас слоўнага канфлікту падазраваны стаў рукамі збіваць 58-гадовага мужчыну. Нанёсшы шматлікія пашкоджанні ў вобласць галавы і іншыя жыццёва важныя органы, пакінуў яго ляжаць на прыпынку і сышоў дадому”, – дадала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці.

Хлопцу прад’яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзяцца экспертызы, расследаванне працягваецца.