Здарэнне адбылося каля трох гадзін ночы 1 ліпеня.
27-гадовы маладзён у гэты час знаходзіўся ў раёне вуліц Будаўнікоў і Усходняй. На вочы яму трапіліся пяць машын, прыпаркаваных без парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Але маладому чалавеку нешта не спадабалася ў гэтых машынах, і ён пачаў біць іх кулакамі і нагамі.

На дзіўныя гукі звярнуў увагу адзін за гаспадароў аўто. Мужчына выйшаў на вуліцу паглядзець, што адбываецца. Заўважыў падазраванага і пазваніў у міліцыю. Апісаў зламысніка.

Маладога мужчыну хутка затрымалі. У адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”.