На маладзечанскай трасе аўтамабіль збіў групу веласіпедыстаў. Пра гэта tut.by распавялі чытачы. У ДАІ Мінскай вобласці інфармацыю абверглі. Як паведамілі інспектары, веласіпедыстка ў складзе групы сама ўпала пад колы аўто.


Здарэнне адбылося днём 7 ліпеня на трасе Мінск-Маладзечна-Нарач недалёка ад Ратамкі.

— Каля 11.40 па абочыне трасы ў нкірунку Маладзечна рухалася група веласіпедыстаў ад 13 да 22 гадоў. На 15-м кіламетры дарогі адна з дзяўчат выпадкова звалілася на праезную частку перад “Мэрсэдэсам”, у выніку чаго машына на яе наехала, — паведамілі ў ДАІ.

13-гадовая дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе шпіталізавалія. У ДАІ адзначылі, што машыны прыкрыцця не было. У момант аварыі побач не было і трэнера.