Свята прайшло вечарам 6 ліпеня ў гарадскім парку.

Купальскі вечар пачаўся з традыцыйнага шэсця герояў свята.

У шэсці таксама прынялі ўдзел танцавальныя і музыкальныя калектывы горада і Маладзечанскага раёна.
Нягледзячы на дождж, у амфітэатры гучала музыка і людзі прыходзілі на канцэрт.
Прыгажуня Аляксандра ў купальскім вянку з жывых кветак.
Праграму свята працягнула фаер-шоў.
Часткай фаер-шоў стаў кароткачасовы, але яркі феерверк.
У 23.00 адбылася кульмінацыя свята – запальванне купальскага вогнішча.
А пасля дзяўчыны па традыцыі спускаюць на ваду свае вяночкі.
У гэтым годзе святкаванне Купалля доўжылася з 17.00 і да поўначы. Маладзечанцы не спужаліся дажджу, як звычайна прыходзілі на свята цэлымі сем’ямі і бавілі час у парку.