“Смаргонь” прайграла 0:3

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб

“Смаргонь” прымаў бабруйскую “Белшыну”. Сапернікі трымаюцца ў тройцы лідараў, і дастойнага супраціўлення смаргонцы ім не аказалі. Прайгралі 0:3.

“Чысць” гэты тур прапускала. Але згуляла дома таварыскі матч з камандай другой лігі “Энергетык-БДАТУ”. Каманда з Маладзечанскага раёна прайграла 2:3. Галы ў чысцінцаў забілі Вячаслаў Гайдукевіч і Ілья Лухвіч.

“Смаргонь” з 14-ю ачкамі апусцілася на дзясятае месца, “Чысць” займае апошняе.

Маладзечнацы дома не забілі і не прапусцілі

Адбыліся гульні 12 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе.

“Маладзечна-ДЮСШ-4” прымала 7 ліпеня “СМІаўтатранс” са Смалявіцкага раёна. Матч завяршыўся безгалявой нічыёй: 0:0. Лепшым гульцом матча ў складзе маладзечанцаў заўзятары выбралі Сямёна Хаткевіча.

“Ашмяны-БДУФК” у гасцях разграмілі яшчэ аднаго аўтсайдара –  “Бумпрам” з Гомеля 2:7. Хет-трык аформіў Скварчэўскі, па адным голе забілі Сімончык, Шпачэнка, Купнеўскі, Велісевіч. Асабліва прыгожым атрымаўся гол Дзмітрыя Велісевіча – ударам са штрафнога ён накіраваў мяч над сценкай у вароты.

“Ашмяны-БДУФК” ідуць другімі. Маладзечанцы перамясціліся на перадапошняе месца: у “Маладзечна-ДЮСШ-4” і “Бумпрама” з Гомеля па пяць ачкоў.

Дзмітры Купнеўскі з “Ашмянаў” упэўнена лідзіруе ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату – забіў ён 14 галоў.

“Вілія” саступіла дома

“Вілія” ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе дома прымала “Лагойск”. Матч прайшоў 8 ліпеня. Віляйчане мінімальна саступілі 0:1.

Пасля сямі тураў “Вілія” ідзе пятай. Каманда набрала 12 ачкоў.