«Сёння прыкладна ў 4:10 памерла дзіця ў Столінскай раённай бальніцы. Праверка працягваецца. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза», — сказаў БелТА прадстаўнік СК Дзмітры Іванюк.


Як паведамлялася, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 8 ліпеня ў адной з вёсак раёна. Аднагадовае дзіця з Брэста разам з маці і сястрой знаходзілася ў гасцях у бабулі. Прыкладна ў 20:45 яно зайшло ў кухню, дзе выпіла сродак для мыцця. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.