Ад 1 па 15 жніўня на Мядзельшчыне пройдзе археалагічны летнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры “Наўры 2018”.
Група маладых аматараў гісторыі і археалогіі правядзе раскопкі крывіцкіх курганоў канца першага – пачатку другога тысячагоддзяў нашай эры.  Навуковы кіраўнік летніка – кандыдат гістарычных навук дацэнт Мікалай Плавінскі.

У летніку ўдзельнікаў чакаюць цікавыя сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, музыкамі, творцамі, паведамляюць арганізатары.